Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд лікідаваў аб’яднаньне, якое аказвала дапамогу жанчынам


Жаночы ланцуг, ілюстрацыйнае фота

Менскі абласны суд ліквідаваў Барысаўскае жаночае сацыяльнае грамадзкае аб’яднаньне «Правінцыя».

Агулам у гэтым судзе 29 кастрычніка праходзяць працэсы па ліквідацыі адразу чатырох грамадзкіх аб’яднаньняў. Акрамя «Правінцыі», гэта таксама асьветніцкі цэнтар «Вытокі», ініцыятыва «Гістарычны сход» і рух «Жанчыны за адраджэньне Нарачанскага краю».

Ліквідацыі ўсіх аб’яднаньняў запатрабаваў Менскі аблвыканкам.

Так, у пазове супраць «Правінцыі» згадвалася, што па выніках маніторынгу выяўленая «нестатутная дзейнасьць». Нібыта арганізацыя «прапагандуе вайну ці іншую экстрэмісцкую дзейнасьць».

Аб’яднаньне «Правінцыя» існуе ў Барысаве 22 гады. Яго чальцы займаліся дапамогай жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту. Яны арганізавалі прытулак для ахвяраў і ладзілі сэмінары на гендэрныя тэмы.

Кіраўніцтва «Правінцыі» заявіла, што будзе абскарджваць рашэньне ў Вярхоўным судзе.

За апошнія месяцы ўлады Беларусі ліквідавалі блізу 300 грамадзкіх арганізацый і аб’яднаньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG