Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мазыры настаўніцу асудзілі на 2 гады калёніі за допісы ў Telegram


Мітынг у Мазыры за тыдзень да выбараў у жніўні 2020 году

Мазырскі раённы суд у закрытым рэжыме разглядзеў крымінальную справу  36-гадовай Ірыны Гарашынай. 

Раней Ірына Гарашына працавала настаўніцай. Яе абвінавацілі ў «масавых беспарадках» (артыкул 342) і «незаконных дзеяньнях у дачыненьні інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных зьвестак» (артыкул 203-1).

8 лістапада суд вынес рашэньне пазбавіць Гарашыну свабоды на 2 гады, з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму і даць ёй штраф памерам 50 базавых велічынь.

У жанчыны засталіся дома дзьве дочкі, 7 і 15 гадоў.

Яе затрымалі 24 жніўня. Ірыну Гарашыну абвінавацілі ў тым, што яна пакідала допісы ў тэлеграм-канале «Мозырь 97», прызнаным экстрэмісцкім.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG