Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія ТУ-160 імітуюць скідваньне бомбаў у беларускім небе


Ту-22М3 у вайсковым парадзе над Масквой, 2020

У паветранай прасторы Беларусі пачалі патруляваць межы расейскія бамбавікі Ту-22М3. Яны належаць паветрана-касьмічным сілам Расеі. Сёньня яны знаходзіліся ў небе над палігонам «Ружанскі».

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што расейскія звышгукавыя стратэгічныя бамбавікі-ракетаносцы Ту-160, якія ўчора патрулявалі межы Беларусі, зноў зьявіліся ў беларускім небе.

Ведамства заяўляе, што палёты стратэгічнай авіяцыі Паветрана-касьмічных сіл Расейскай Фэдэрацыі ў паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь будуць праводзіцца на рэгулярнай аснове:

«Так, цяпер два звышгукавыя стратэгічныя бамбавікі-ракетаносцы Ту-160 адпрацоўваюць шэраг вучэбна-баявых задач, у тым ліку імітацыю кіданьня бомбаў на авіяцыйным палігоне «Ружанскі» без прымяненьня авіяцыйных сродкаў паражэньня.

Адначасова зьнішчальная авіяцыя беларускіх ВПС вырашыла задачу ў іх умоўным перахопліваньні і цяпер забясьпечвае суправаджэньне ў маршруце палёту.

Праверка дзяжурных сілаў, якія ўваходзяць у склад адзінай рэгіянальнай сыстэмы ППА саюзнай дзяржавы, а таксама задачы, якія вырашаюцца, сьведчаць аб гатоўнасьці і рашучасьці Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі гарантаваць ваенную бясьпеку саюзнай дзяржавы ў любых умовах абстаноўкі як у паветры, так і на зямлі»,— паведамляе Мінабароны Беларусі.

Міністэрства абароны Беларусі 10 лістапада пісала:

«Гэта меры адэкватнага рэагаваньня на становішча, што складаецца як у паветры, так і на зямлі», — адзначыла Мінабароны Беларусі ў паведамленьні прэсавай службы.

Да таго ж уздоўж мяжы з Эўразьвязам беларускія ўлады павялічылі колькасьць дзяжурных сілаў супрацьпаветранай абароны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG