Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэмію Гедройця за 2020 год атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?»


У Варшаве абвясьцілі ляўрэатаў прэміі за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе.

Прэміяй Гедройця за 2020 год была ўганараваная Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?». Яна ж атрымала і адмысловую прэмію «Эўрарадыё» — кніга выйдзе ў аўдыёфармаце.

Другое месца (творчая стыпэндыя ў Доме творчасьці на швэдзкім востраве Готлянд) — Таня Скарынкіна і кніга «Райцэнтар».

Трэцяе месца — у Сяргея Абламейкі з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»

Цырымонія адбывалася ў Калённай залі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Яе вялі акторы Крысьціна Дробыш і Аляксандар Малчанаў.

У кароткі сьпіс дзясятага юбілейнага сэзону прэміі імя Ежы Гедройця сёлета ўвайшлі 6 кніг:

  • Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Менск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
  • Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Менск, Пфляўмбаўм / Выдавец Раман Цымбераў, 2020
  • Сяргей Календа. Акварыум. Гісторыя аднаго юнацтва. Менск, Логвінаў, 2020
  • Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
  • Таня Скарынкіна. Райцэнтр. Менск, Пфляўмбаўм / Выдавец Раман Цымбераў, 2020
  • Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Менск, Мастацкая літаратура, 2020

У складзе журы прэміі Гедройця сёлета працавалі: літаратурны крытык Наста Грышчук; журналіст, літаратар, крытык Сяргей Дубавец; культуроляг, крытык, эсэіст Максім Жбанкоў; літаратуразнаўца, доктар філялягічных навук, прафэсар Анжэла Мельнікава; літаратар, літаратуразнаўца Алесь Пашкевіч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG