Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігу Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага сьвету» выдалі на нямецкай мове


Мікола Дзядок падчас суду, ліпень 2021 году

У гэтай аўтабіяграфічнай кнізе Мікола Дзядок распавядае пра арганізацыю працы карных органаў у Беларусі і сыстэму ўціску асобы.

Частка твору напісаная за кратамі (Мікалай Дзядок правёў у турме амаль 5 гадоў у так званай справе «анархістаў», з 2010 па 2015 гады), частка — пасьля выхаду на свабоду.

Дзядок апісвае і аналізуе штодзённае турэмнае жыцьцё і асноўныя элемэнты беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы, якая ўключае членашкодніцтва як крайні сродак абароны ўласнага жыцьця, здароўя і годнасьці зьняволенага.

У 2017 годзе Беларускі ПЭН-цэнтар узнагародзіў кнігу прэміяй Францішка Аляхановіча як лепшую кнігу, напісаную пад вартай.

10 лістапада Міколе Дзядку прысудзілі чарговыя 5 гадоў калёніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG