Лінкі ўнівэрсальнага доступу

143 асобы асудзілі па крымінальных справах, 275 затрымалі: як перасьледавалі ў лістападзе за палітыку


Камэра ЦІП на Акрэсьціна ў Менску, фота праваабарончага цэнтру «Вясна»

Праваабаронцы «Вясны» падагульнілі інфармацыю пра перасьлед беларусаў па палітычных матывах за апошні месяц.

Паводле «Вясны», за лістапад 2021 году:

Вынесьлі прысуды сама меней у дачыненьні да 143 чалавек па палітычна матываваных крымінальных справах.

  • Працягваюць затрымліваць удзельнікаў мірных акцый пратэсту, а таксама адвольна затрымліваць грамадзян за выкарыстаньне бел-чырвона-белай сымболікі, у тым ліку ў прыватным жыльлі. Праваабаронцы зафіксавалі ня менш за 275 затрыманьняў.
  • За рэалізацыю права на мірны сход і свабоду выказваньня меркаваньняў, а таксама па адвольных абвінавачаньнях за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» аштрафавалі ня менш як 12 чалавек агулам на 18 270 рублёў, прынамсі 81 чалавека пакаралі адміністрацыйным арыштам агульнай працягласьцю ў 1143 сутак.
  • У месцах пазбаўленьня волі на 1 сьнежня знаходзіліся 888 палітвязьняў; іх колькасьць працягвае расьці (паводле стану на 3 сьнежня — ужо 896 чалавек).
  • У ізалятарах і калёніях утрымліваюць 30 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ. Журналістаў па-ранейшаму рэгулярна адвольна затрымліваюць, абшукваюць іх і іх жыльлё, пазбаўляюць волі за выкананьне іх прафэсійных абавязкаў.
  • Праваабаронцы і журналісты працягваюць фіксаваць шматлікія факты жорсткага абыходжаньня з затрыманымі па палітычных матывах. Вызваленыя палітвязьні працягваюць адзначаць наўмыснае пагаршэньне ўмоваў утрыманьня для арыштаваных па палітычна матываваных справах; гэтыя ўмовы жорсткія, зьневажальныя і бесчалавечныя, так што мяжуюць з катаваньнямі.
  • Праваабаронцам «Вясны» працягвае паступаць інфармацыя пра нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятарах Менску: зьбіцьцё пры затрыманьні, перапоўненыя камэры, адсутнасьць мэдычнай дапамогі, ні прагулак, ні перадач, катаваньне холадам, прусакі ў камэры і г. д.
  • Беларускіх адвакатаў працягваюць пазбаўляць ліцэнзій: атэстацыю не прайшлі адвакаты Натальля Аляксеева, Аляксандар Бялоў, Натальля Ванцовіч, пазбавілі адвакацкіх ліцэнзій адвакатаў Ірыну Варанкову і Ігара Петрашэвіча, выключылі з калегіі, спыніўшы дзеяньне ліцэнзій, адвакатаў Сяргея Іванова, Аляксея Кераля, Дзьмітрыя Лазавіка, Натальлю Мацкевіч, Аляксандра Пыльчанку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG